Новы праект Лявона Вольскага “Белая яблыня грому”

*даражэнькія чытачы, якія не размаўляюць па-беларуку, вы мяне прабачце, але пісать пра Лявона і ягоныя праекты я магу только па-беларуску. Калі будуць цяжкасці з перакладам – звяртайцеся, у каментарыях я ўсё растлумачу ;))*

Адразу – мае ўдзячнасці: суседу Глебу Лабадзенке (без яго нічога б не было!) і Ганне Вольскай за тое, што згадзілася зарганізаваць усё гэта, прыняць нас і была вельмі клапатлівай!

Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому"Калі вы памятаеце, колькі часу таму я надрукавала тут сваё інтэрв’ю з Лявонам Вольскім і Пітам Паўлавым. І такая ўзяла настальгія па былому часу, што я пачала марыць – трапіць на рэпетыцыю нашых (адных з лепшых!) беларускіх музыкаў… І трэба было такому здарыцца – аднойчы Глеб пачаў распавядаць, як ён працуе з Вольскім над новым праектам.

Праект Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” будзе прэзэнтавацца сёння ў тэатры імя Янкі Купалы. Цікава ў праекце ня толькі тое, што яго робіць сам Лявон Вольскі :)), але тое, што песні тут напісаны на вершы беларускіх паэтаў ад XVIII да XXI стагоддзя.

Але й гэта – яшчэ ня ўсе сюрпрызы ад Лявона слухачам. Камплект, на якім будуць сабраны песні, выяўляе сабой асобы – асобны і вельмі цікавы – твор. Разам с дыскам вы атрымліваеце дзве кніжкі: у адной сабраны тыя вершы, якія гучаць на дыску, а ў другой – біяграфіі паэтаў, чые вершы выкарыстоўваліся ў праекце. І гэта шчэ не самае цікавае! Як вядома – Лявон ня толькі музыка, але і мастак, і абедзве кніжкі з дыска ілюстраваныя ім самім: партрэты беларускіх паэтаў і малюнкі да песен.

І два словы пра рэпетыцыю. Як ні спрабавалі музыкі граць “у палову моцы”, каб берагчы сябе да канцэрту, гралі яны надзвычайна энергічна і ад душы! Ведаеце, седзячы там (а слухачоў назбіралася, мабыць, меньш за 10 чалавек), мы адчувалі сябе шаноўнымі, дарагімі гасцямі – дзякуючы клопатам і Ганны, і самога Лявона, які нават з рэпетыцыйнай сцэны не забываўся пра сваіх слухачоў.

Лявон, вы гралі надзвычайна, чароўна, цудоўна!

Дай нам усім бог шчэ шмат такіх праектаў у будучыне!

Больш-менш поўная фотасправаздача – як звычайна, на Яндэкс.Фотках. Прывяду пару-тройку фотаздымкаў й тут, для гісторыі %)

Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому"

Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому" Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому"

Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому"

Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому" Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому"

Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому"

Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому"

Рэпетыцыя праекта Лявона Вольскага "Белая яблыня грому"

PS: ня толькі я, але яшчэ чарга людзей з байнэту спадзяюцца на тое, что Лявон і Ганна згадзяцца яшчэ хаця б разок у будучым прыняць гасцей з інтэрнэтаў – каб пагутарыць, задаць свае пытанні, сфатаграфавацца разам і атрымаць аўтографы ;)