*даражэнькія чытачы, якія не размаўляюць па-беларуку, вы мяне прабачце, але пісать пра Лявона і ягоныя праекты я магу только па-беларуску. Калі будуць цяжкасці з перакладам – звяртайцеся, у каментарыях я ўсё растлумачу ;))*
Адразу – мае ўдзячнасці: суседу Глебу Лабадзенке (без яго нічога б не было!) і Ганне Вольскай за тое, што згадзілася зарганізаваць усё гэта, прыняць нас і была вельмі клапатлівай!
Калі вы памятаеце, колькі часу таму я надрукавала тут сваё інтэрв’ю з Лявонам Вольскім і Пітам Паўлавым. І такая ўзяла настальгія па былому часу, што я пачала марыць – трапіць на рэпетыцыю нашых (адных з лепшых!) беларускіх музыкаў… І трэба было такому здарыцца – аднойчы Глеб пачаў распавядаць, як ён працуе з Вольскім над новым праектам.
Праект Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” будзе прэзэнтавацца сёння ў тэатры імя Янкі Купалы. Цікава ў праекце ня толькі тое, што яго робіць сам Лявон Вольскі :)), але тое, што песні тут напісаны на вершы беларускіх паэтаў ад XVIII да XXI стагоддзя.
Але й гэта – яшчэ ня ўсе сюрпрызы ад Лявона слухачам. Камплект, на якім будуць сабраны песні, выяўляе сабой асобы – асобны і вельмі цікавы – твор. Разам с дыскам вы атрымліваеце дзве кніжкі: у адной сабраны тыя вершы, якія гучаць на дыску, а ў другой – біяграфіі паэтаў, чые вершы выкарыстоўваліся ў праекце. І гэта шчэ не самае цікавае! Як вядома – Лявон ня толькі музыка, але і мастак, і абедзве кніжкі з дыска ілюстраваныя ім самім: партрэты беларускіх паэтаў і малюнкі да песен.
І два словы пра рэпетыцыю. Як ні спрабавалі музыкі граць “у палову моцы”, каб берагчы сябе да канцэрту, гралі яны надзвычайна энергічна і ад душы! Ведаеце, седзячы там (а слухачоў назбіралася, мабыць, меньш за 10 чалавек), мы адчувалі сябе шаноўнымі, дарагімі гасцямі – дзякуючы клопатам і Ганны, і самога Лявона, які нават з рэпетыцыйнай сцэны не забываўся пра сваіх слухачоў.
Лявон, вы гралі надзвычайна, чароўна, цудоўна!
Дай нам усім бог шчэ шмат такіх праектаў у будучыне!
Больш-менш поўная фотасправаздача – як звычайна, на Яндэкс.Фотках. Прывяду пару-тройку фотаздымкаў й тут, для гісторыі %)
PS: ня толькі я, але яшчэ чарга людзей з байнэту спадзяюцца на тое, что Лявон і Ганна згадзяцца яшчэ хаця б разок у будучым прыняць гасцей з інтэрнэтаў – каб пагутарыць, задаць свае пытанні, сфатаграфавацца разам і атрымаць аўтографы ;)